Плануецца ангельскамоўнае выданне “Партрэтаў паўстання”



Кнігу “Партрэты паўстання” плануюць выдаць на ангельскай мове. Выданне ўяўляе з сябе фотаальбом, у якім сабрана каля 250 здымкаў удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Апошняе выданне было трохмоўнае – побач з беларускай мовай размясціліся тэксты па-літоўску і па-польску. Суаўтар “Партрэтаў паўстання” археограф Язэп Янушкевіч распавёў, што нашчадкі паўстанцаў, якія цяпер жывуць у эміграцыі, звярнуліся да яго з просьбай выдаць кнігу па-ангельску:

– Чыста выпадкова на мяне выйшлі нашчадкі аднаго з тых героеў, здымкі якіх ёсць тут у альбоме. Менавіта Свентаржэцкіх. Згодна іхніх словаў, партрэт Алімпіі Свентаржэцкай, як арыгінал, вісіць у іх дома. Яны сказалі, што варта, калі рабіць новае выданне, то зрабіць гэта на ангельскай мове, паколькі яны самі ўжо даўно ў эміграцыі і іх дзеці, тым больш унукі польскай мовы не ведаюць, а на ангельскай прачытаюць. Я сказаў, што ахвотна пайшоў бы на гэта, калі ёсць такая патрэба, то такое выданне з’явіцца.

2015-02-02_zavalnia_partrety_fota

Кніга “Партрэты паўстання” было выдадзена археографам Язэпам Янушкевічам разам з яго дачкой Камілай, магістранткай Беларускай акадэміі мастацтваў.

Адам Завальня, Беларускае Рады Рацыя