«Плошча Перамогі»: прэм’ера ад Купалаўцаў у Варшаве
12 жніўня „Вольныя Купалаўцы” прэзентуюць у Варшаве свой новы спектакль «Плошча Перамогі» паводле Альгерда Бахарэвіча.
Дата: 12 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8, Варшава.
Прэм’ера адбудзецца ў межах беларускага тэатральнага фестываля INEX FEST.
«Калі вы таксама жывяце ў каралеўстве, дзе пануюць Страх і Хлусня (ці дзесь непадалёк), наша прэм’ера — „Плошча Перамогі“ паводле Альгерда Бахарэвіча — заіскрыцца для вас актуальнасцю. Бо страх не змагчы ані пяхотай, ані кавалерыяй. Дарога да Плошчы Перамогі пакручастая, і метро туды яшчэ не праклалі,» — кажуць Купалаўцы.
Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.
Ролі выконваюць: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосцік, Сяргей Чуб, Аляксандр Казела, Пётр Непагода.
Квіткі коштам 80 злотых набывайце па спасылцы.