«Плошча Якуба Коласа. Метафара ХХІ стагоддзя»
На сцэне менскай філармоніі адбылася прэм’ера музычнага спектакля «Плошча Якуба Коласа. Метафара ХХІ стагоддзя». Гаворыць аўтарка — кампазітар Ларыса Сімаковіч.
— І мне здаецца, што гэта спектакль пра тое, што жыццё, яно, як бы, у кожнага і ў кожны час сваё. Зараз зусім іншыя абставіны. Яны сучасныя: ты паехаў за мяжу, збегчы кудысьці можна. І мы не заўважаем тых подзвігаў і тых чалавечых намаганняў, якія адбываюцца побач з намі. І калі мы пачнём крыху азірацца і глядзець і падтрымліваць тое, што варта, тое, што калісьці, стане геніяльным і мы будзем пасля, думаць, ну, гэта ж быў геній.
Ларыса Сімаковіч не толькі напісала музыку да спектакля, яна яшчэ і яго рэжысёр, аўтар лібрэта і харэограф.
Масім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск