«Полацк — пачатак беларускай дзяржаўнасці» з Сяргеем Тарасавым



У суботу, 9 кастрычніка, у межах беларусазнаўчага курсу «Беларусь — terra incognita» ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаюць на ўнікальную выязную вандроўку ў старажытны Полацк — заглыбленне ў старажытную гісторыю Беларусі — разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.

Дата: 9 кастрычніка

Час: 7.30-22.00

Запіс праз гугл-формуПерад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты.

Хто заснаваў Полацк? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у бітве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Еўфрасіння пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі спадар Сяргей Тарасаў, адзін з найглыбейшых даследчыкаў Полацка, калыскі першай беларускай дзяржаўнасці.

І безумоўна мы ўзгадаем самую вядомую ў нашай гісторыі жанчыну, апякунку нашага Фонду Еўрфасінню (Афрасінню) Полацкую, якой прысвечаная апошняя кніжка Сярея Тарасава.

Са спадаром Сяргеем мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з старадаўняй Спас-Праабражэнскай царквой, якая захавалася з 12-га стагоддзя з часоў яе заснавальніцы, дзе пабачым тагачасныя старажытныя фрэскі. Не зможам прамінуць і легендарны Сафійскі Сабор, і полацкі музей кнігадрукавання.

А па дарозе ў Полацк Сяргей Тарасаў пакажа і распавядзе пра вядомыя курганныя могільнікі ў Домжарыцах.

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 22-й. Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе, які апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі, асабліва ў музеях ды іншых памяшканнях.