Полацкая геральдычная кафля ХVІ – ХVІІІ стст.



Полацкі Сафійскі сабор – адзін з галоўных турыстычных аб’ектаў Беларусі. У самім саборы не толькі можна аглядзець яго архітэктурныя асаблівасці і аздобу, але паслухаць арганны канцэрт і нават падзівіцца на архелагічныя артэфакты, якія знаходзяць археолагі ў старажытным горадзе.

dscn0449

Гэтым днямі ў Сафіі працуе выстава «Геральдычная кафля канца ХVІ – ХVІІІ стст.». На ёй экспануюцца прадметы з фондаў Полацкага музея-запаведніка. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена кафля з рэлігійнымі матывамі, з выявамі дзяржаўных гербаў, з гербамі шляхты, з манаграмамі.

Знаходкі геральдычнай кафлі маюць вялікую каштоўнасць. Яны далі магчымасць навукоўцам выявіць месца знаходжання сядзіб асобных прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Дарагастайскіх, Друцкіх-Сакалінскіх, Кішак, Шчытоў, Сяляваў, Зяновічаў і Шантыроў на тэрыторыі былога Вялікага пасада ў Полацку канца XVI – XVII стст.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя