Полацкая настаўніца: Настаўнікі таксама патрабуюць псіхалагічнай дапамогі



Беларускія настаўнікі пасля прэзідэнцкіх выбараў апынуліся ў складанай псіхалагічнай і маральнай сітуацыі.

Пра гэта казала адна з настаўніц на мітынгу ў Полацку, на якім палачане пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў.

– Мы пастаўленыя на калені сістэмай ужо вельмі-вельмі даўно. І зразумейце, што ёсць тыя, хто вельмі сур’ёзна адчувае дэпрэсію, і псіхалагічную дапамогу ім таксама трэба аказваць, тым, хто ўдзельнічаў у гэтай кампаніі. Я супраць фальсіфікацыі. Але я за тое, каб дзеці 1 верасня прыйшлі ў школу вучыцца, і мы сустрэлі іх з усмешкамі, і яны нас таксама. Я люблю сваю прафесію, я люблю сваіх дзяцей.

На мітынгу было таксама адзначана, што дырэктар полацкай школы №10 Сяргей Стрэчко публічна заявіў, што выбары ў Полацку фальсіфікаваліся.

Беларускае Радыё Рацыя