“Полацкая шляхта” Сулімы-Савіча-Заблоцкага ўпершыню выйшла асобнай кнігай



Кніжная серыя “Мая беларуская кніга” зрабіла сапраўдны сюрпрыз для аматараў беларускай літаратуры – выдала аповесць пісьменніка другой паловы ХIХ ст. Вайніслава Казіміра Сулімы-Савіча-Заблоцкага “Полацкая шляхта”. Імя гэтага аўтара стала вядомым у Беларусі адносна нядаўна. Яго творы ў друку з’явіліся толькі ў другой палове мінулага стагоддзя, а пад пільную ўвагу даследчыкаў яго жыццё і творчасць трапілі толькі ў ХХI ст.

Як паведаміў куратар кніжнай серыі “Мая беларуская кніга” Уладзімір Сіўчыкаў, гэты твор упершыню выйшаў асобнай кнігай:

– Кніжкай гэты твор выйшаў упершыню. Раней ён уваходзіў у адзін з тамоў серыі “Залатая калекцыя” выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Быў такі таўшчэзны том. Па-мойму, чацвёрты кніга другая. А вось асобным выданнем, асобнай кніжка – сапраўды ўпершыню.

kniha_46

Па жанры гэты твор адносіцца да гістарычна-прыгодніцкай прозы. Авантурны элемент робіць аповесць даволі займальнай. З гонарам апісвае аўтар Дзвіну, Полацкае ваяводства, адзначае годнасць беларусаў гэтага краю – як шляхты, так і сялянства.

savich-zablocki

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя