Полацкі гурт „Варган” выступіў у Менску
У сталічным клубе “Грай” прайшоў першы сольны канцэрт гурта “Варган” з Полацка.
Гучала рэканструкцыя традыцыйных вясновых спеваў.
Гаворыць кіраўнік “Спеўных сходаў” Сяржук Доўгушаў:
– Свята яднання ўсіх беларусаў, калі мы збіраемся і спяваем песні – гэта атрымалася. Я нават не чакаў, што столькі людзей прыйдзе, не ведаў чаго чакаць. Прыйшлі тыя, хто гэта любіць, хто гэта цэніць, каму гэта патрэбна. У гэтым ёсць наш беларускі, магічны, сакральны сэнс.
“Спеўныя сходы” ў цёплы перыяд года адбываюцца на вольным паветры.
Аднак, цяпер толькі танцавальная частка адбылася ва ўнутраным дворыку палаца Ваньковічаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск