Польшча гатовая эвакуяваць украінскія творы мастацтва
Польшча гатовая эвакуяваць украінскія творы мастацтва. Ужо падрыхтаваны транспарт, складскія памяшканні і ўся лагістыка гэтага праекта.
Аднак рашэнне па гэтым пытанні прыме ўкраінская дзяржава, паведаміў намеснік міністра культуры Яраслаў Сэлін. Таксама Польшча накіроўвае сродкі ва Украіну на абарону культурнай спадчыны, забяспечвае калегаў мінеральнай ватай і супрацьпажарнымі коўдрамі, якія дапамогуць абараніць гістарычную нерухомасць і музейныя калекцыі.
Акрамя таго, Міністэрства культуры Польшчы дапамагае ўкраінскім уцекачам-культработнікам знайсці працу і выдзяляе стыпендыі ўкраінскім мастакам.
Беларускае Радыё Рацыя