Польшча на XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы



Польскі Інстытут у Менску, Інстытут кнігі (Кракаў) і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 28 лютага да 4 сакавіка 2018 года будзе праходзіць у Нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама  кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка  – прэзентацыя кніг, выдадзеных  пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Менску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзентацыях.

 ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

1 сакавіка, чацвер

17:00-18:00Сустрэча з аўтарам гістарычных кніг, публіцыстам Славамірам Коперам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго кнігі “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай”. Польскі стэнд

3 сакавіка, субота

14:00-15:00Прэзентацыя знакамітага рамана Баляслава Пруса “Лялька” ў перакладзе на  беларускую мову. Польскі стэнд

17:00-18:00Прэзентацыя перакладу першай часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Яблычак”. Спецыяльны госць – Піт ПаўлаўПольскі стэнд

4 сакавіка, нядзеля

12:00-13:30Прэзентацыя кулінарнай кнігі Я. Фургаліньскай “Польская кухня. Адчуй смак традыцый”  з дэгустацыяй.  Кавярня “Меркурый” (БелЭкспа, пр. Пераможцаў, 14)

Часы працы польскага стэнда:

28.02.2018 г. 12:00-19:00

01-03.03.2018 г. 10:00-19:00

04.03.2018 г. 10:00-15:00

Падрабязная інфармацыя на сайце і ў профілях Польскага Інстытута ў сацыяльных сетках:

www.instpol.by

www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

www.vk.com/instytut_polski_w_minsku

 Польскі стэнд арганізаваны  Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім Інстытутам у Мінску і Інстытутам кнігі (Кракаў, Польшча).

Партнёры стэнда: Ars Polona (Польшча) і Акадэмкніга (Беларусь).