Польшча на XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы



Польскі Інстытут у Менску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску сардэчна запрашаюць на Польскі стэнд на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе 6-10 лютага 2019 года ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (пр-т Пераможцаў, 14).

На стэндзе будуць прадстаўлены навінкі і бестселеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакументальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымент складаецца з мноства пазіцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не з’яўляецца праблемай. Большасць выданняў будзе прадстаўлена на польскай мове, але публікацыі на беларускай і расейскай мовах таксама зоймуць свае пачэсныя месцы. Шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ НА ПОЛЬСКІМ СТЭНДЗЕ

7 лютага, чацвер, 17:30-18:30 Прэзентацыя альбома “ЧЭСЛАЎ НЕМЭН”, выдадзенага з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння знакамітага спевака. Сустрэча з аўтарамі – сцэнарысткай і журналісткай Верай Савінай і графікам, фатографам Віталём Раковічам.

8 лютага, пятніца, 17:30-18:30 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЫ 1918-1939. ЭКАНАМІЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ” з удзелам аўтара. Мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.

9 лютага, субота, 16:00-18:00 Прэзентацыя трэцяй часткі “Менскай трылогіі” выбітнага польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага “НІХТО ДАБРОМ НЕ ДАСЦЬ ЗБАЎЛЕННЯ” ў перакладзе на беларускую мову. У прэзентацыі прымуць удзел: Эва Тамашэвіч – унучка Сяргея Пясецкага, даследчыца яго творчасці, Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна – перакладчыкі, Марына Казлоўская – рэдактарка беларускага перакладу трылогіі. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі.

10 лютага, нядзеля, 11:00-12:00 Прэзентацыя фантастычнай аповесці “МАГІЧНАЕ ДРЭВА. ЧЫРВОНАЕ КРЭСЛА” Анджэя Малешкі, дзе распавядаецца пра траіх дзяцей, якія знайшлі крэсла, здольнае выконваць жаданні. Прэзентацыю вядзе перакладчыца Марына Шода. Удзельнікаў прэзентацыі чакаюць конкурсы з прызамі!

Падрабязная інфармацыя на сайце Польскага Інстытута і на старонках у сацсетках:

www.instpol.by

www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

www.vk.com/instytut_polski_w_minsku