«Польшча ў Другой сусветнай вайне» на старонках Arche
Пабачыў свет новы нумар часопіса Arche. Традыцыйна ён тэматычны і гэтым разам прысвечаны тэме “Польшча ў Другой сусветнай вайне”. Нумар ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага змагання з фашысцкай Германіяй.
Гаворыць рэдактар перыёдыка Аляксандр Пашкевіч:
– Нумар паказвае шырокую панараму ўдзелу ў вайне і іншага боку – польскага, як на розных франтах Другой сусветнай вайны, так і партызанскі рух. Думаю, цікавасць беларускага чытача выклічуць матэрыялы пра вераснёвую кампанію 39-га года, пра партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі і таксама пра дзеянне польскіх вайсковых фармаванняў на ўсходнім фронце.
Чытач знойдзе ў новым нумары часопіса Arche артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы, а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
