Польска-шатляндскі гісторык выступіць у Гародні
Лекцыя польска-шатляндскага гісторыка Тамаша Камасуэлы, адбудзецца ў Гародні ў аўторак 19 чэрвеня.
Тэма лекцыі : “Пра памылковасць ідэі аб пераемнасці паміж Рэччу Паспалітай і польскай нацыянальнай дзяржавай”.
Пачатак а 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая 3-5)
Тамаш Камасуэла адзін з найбольш крытыкаваных польскіх гісторыкаў. Прафесар універсітэта Сэнт Эндруса (Шатляндыя), адмысловец у пытаннях тэорыі нацыі, праблемах этнічнага нацыяналізму і моўнай палітыкі дзяржаваў Цэнтральнай Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
