Польская кухня па-беларуску
Адной з апошніх імпрэзаў на XXV-й Менскай міжнароднай кніжнай выставе была прэзентацыя перакладу кнігі Яанны Фургаліньскай „Польская кухня. Адчуй смак традыцый”.
Гаворыць выдавец Андрэй Янушкевіч:
– Я ўвогуле спачатку думаў, што гэта коміксы. Усё зразумела, першы крок, другі крок, усё паказана на малюнках. Шмат якія стравы тут традыцыйныя, таму знаёмыя і блізкія нам, беларусам. Праз гэтую кнігу прасочваецца культурная повязь польскага і беларускага народаў. Палякі любяць халаднік і рассольнік, і мы вельмі любім.
Беларускае выданне польскай кулінарнай кнігі выйшла дзякуючы ініцыятыве Польскага Інстытута ў Менску. Прэзентацыя суправаджалася дэгустацыяй адпаведных страваў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
