Польская мова для кожнага



“Ідэя на польскую. Прафесійныя выданні для настаўнікаў і не толькі” – пад такой назвай у сусветным сеціве з’явілася старонка, прызначаная для папулярызацыі польскай мовы ў Беларусі. Адрас сэрвіса www.jpolski.by. На думку Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Гародні Анджэя Хадкевіча, праект паўстаў перад усім з думкай пра настаўнікаў польскай мовы і мае на мэце ажыццяўленне дапамогі на розных узроўнях навучання:

–  Настаўніцы польскай мовы ў Гародні вырашылі стварыць такую старонку. На дадзены момант ёй карыстаецца некалькі соцень чалавек, якія прафесійна займаюцца навучаннем польскай мовы. То бок карыстаюцца тыя, для каго яна і была створана. У многіх еўрапейскіх краінах узніклі падобныя старонкі, якія з’яўляюцца дапаможным матэрыялам для вывучэння польскай мовы. Яны ўсе пад падобнымі адрасамі – jpolski і далей сімвал краю.

Інтэрнэт-старонка “Ідэя на польскую” ўтрымлівае шмат карыснай і цікавай інфармацыі для выпускнікоў беларускіх школ, якія маюць намер працягваць навучанне ў Польшчы. Рэсурс таксама дапаможа знайсці неабходныя спасылкі паланійных старонак, прысвечаных адукацыйнай тэматыцы з мэтай абмену вопытам. Партал паўстаў дзякуючы намаганням Міністэрства замежных спраў Польшчы і шэрагу грамадскіх ініцыятыў як у Польшчы, так і Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня