Польскі аўкцыён выставіў больш за 50 рэдкіх здымкаў Слоніма
Польскі аўкцыён https://allegro.pl выставіў на продаж больш за 50 рэдкіх фатаздымкаў Слоніма 1915 года.
На здымках адлюстраваны вуліцы і будынкі Слоніма падчас Першай сусветнай вайны, а таксама здымкі нямецкіх жаўнераў на тэрыторыі Слоніма і Слонімскага павета.
Вельмі шмат даволі рэдкіх здымкаў, якія на аўкцыёне апублікаваныя ўпершыню. Добра было б, каб гэтыя здымкі стогадовай даўніны трапілі ў Беларусь, а найлепш – у Слонім. Агульны кошт усіх здымкаў больш за 2100 злотых.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя