Польскі інстытут у Менску запрашае паглядзець на „Бібліятэку лемолага”
У рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема Польскі інстытут у Менску падрыхтаваў спецыяльны выпуск з цыкла «Санаторый пад клепсідрай».
Пра бліскучага фантаста, найбуйнейшага ў Польшчы і аднаго з самых вядомых у свеце, глыбокага мысляра, філосафа, гісторыка культуры, футуролага, фельетаніста, публіцыста і паэта раскажа адзін з самых кампетэнтных лемолагаў свету, перакладчык і даследчык творчасці Станіслава Лема, кандыдат тэхнічных навук Віктар Язневіч. Размову вядзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
– Як і чаму доктар тэхнічных навук стаў лемолагам?
– Першая сустрэча з аўтарам скончылася міжнародным скандалам.
– Наступствы «Закона Доньды».
– Першы пераклад для сяброў, а што далей?
– Дзівосная калекцыя лемолага — мэта або выпадковасць?
– Людзі, якія цікавяцца камп’ютарнай тэхнікай, павінны прачытаць Лема!
– Самы вядомы раман Лема «Салярыс»: пераклады, публікацыі, адаптацыі. Лем — Таркоўскі: сутыкненне геніяў.
– Віктар Язневіч пра даследаванні, пераклады і напісанне прац, якія папулярызуюць дасягненні Станіслава Лема.
– Экскурсія па кабінеце лемолага. Для чаго служыць калекцыя, хто і як ёй карыстаецца?
– Як лемолаг святкуе Год Лема?
Размова вядзецца на беларускай і рускай мовах, даступныя субцітры на польскай мове.
Прэм’ера адбудзецца 27 красавіка а 18:00 BY / 17:00 PL на YouTube-канале Польскага Інстытута ў Менску.
Праект рэалізаваны ў рамках святкавання Года Лема 2021.