Польскія грошы на выставе ў Менску
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава “Знакі незалежнасці. Польскія грошы 1915-1939”, падрыхтаваная Падляшскім музеем у Беластоку.
Гаворыць яго дырэктар Анджэй Ляховскі:
– Кожны з вас, я спадзяюся, у сваіх гаманцах сёння мае грошы. Але калі прыгледзецца, на грошах кожнай дзяржавы ёсць тыя сімвалы, якіх немагчыма пазбавіцца ў супольнай свядомасці. І сто гадоў таму вельмі ўзрушана, можа быць крыху пазней, палякі віталі польскага арла зноў на польскіх грошах.
Сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Падляшскага музея ў Беластоку арганізаваны ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара