Польскія пісьменнікі салідарныя з беларускімі калегамі
Польскія пісьменнікі выступілі з адкрытым лістом да беларускіх літаратараў, у якім яны асуджаюць «самазваныя ўлады Беларусі, якія топчуць Канстытуцыю і асноўныя правы чалавека і грамадзяніна».
Пад лістом падпісалася звыш паўсотні польскіх пісьменнікаў. Адказваючы на адкрыты ліст беларускай пісьменніцкай супольнасці, польскія пісьменнікі напісалі сярод іншага: «У цяжкі час і для Польшчы мы са сціснутым сэрцам чытаем ваш адкрыты ліст і навіны, якія даходзяць з Беларусі, пра штораз шырэйшыя бяспраўе і гвалт. (…) У гадзіну выпрабавання будзьце ўпэўненыя ў нашай салідарнасці. Правы чалавека аднолькавыя для ўсіх — у іх абароне мы заўсёды змагаемся за нашу і вашу свабоду». Сярод падпісантаў ліста – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Вольга Такарчук.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: podprad.pl