Помнік Францыску Скарыну паставяць у цэнтры Кішынёва
Урад Малдовы ўхваліў рашэнне аб устаноўцы ў Кішынёве помніка-бюста беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адпаведную пастанову Кабмін Малдовы прыняў сёння на сваім пасяджэнні па ініцыятыве Міністэрства культуры рэспублікі з мэтай ушанавання памяці славутага беларускага першадрукара, а таксама з нагоды 500-годдзя выдання першай кнігі на беларускай мове.
Выдаткі на распрацоўку праектнай дакументацыі для помніка, выкананне работ і ўстаноўку пастамента і бюста, а таксама ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі будуць пакрытыя за кошт фінансавых сродкаў Беларусі і спонсарскай дапамогі.
Помнік-бюст Францыску Скарыну будзе выраблены ў Беларусі, аўтара працы адбяруць па выніках конкурсу, які арганізуецца Міністэрствам культуры Беларусі.
