Помнік Льву Сапегу будзе каштаваць 100 тысяч рублёў



У Слоніме адбылося чарговае пасяджэнне аргкамітэта па правядзенню рэспубліканскага свята “Дзень беларускага пісьменства і друку”, якое адбудзецца 1 верасня 2019 года ў горадзе над Шчарай. У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзімір Кот адзначыў, што да свята на рэканструкцыю і рамонт усіх аб’ектаў у Слоніме і Жыровічах запланавана 10 мільёнаў 775 тысяч беларускіх рублёў. На помнік Льву Сапегу, які будзе ўстаноўлены ў скверыку на плошчы Леніна, будзе затрачана 100 тысяч беларускіх рублёў.

Па словах старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, сродкі на помнік і ўстаноўку дзяржавай выдаткоўвацца не будуць. Гэта павінны быць толькі фундатарскія сродкі.

Беларуская Радыё Рацыя, Слонім