Помнік Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну ўсталююць у Добрушы
У 2021-м годзе беларуская грамадскасць адзначала 100-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна. У творчым багажы аўтара каля 130 кніг, агульны тыраж якіх перавысіў 25 мільёнаў экзэмпляраў.

На суд журы было прапанавана шэсць праектаў помніка Народнаму пісьменніку Беларусі. Пераможцам прызнана работа аўтарскага калектыву ў складзе скульптараў Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі.
Адкрыццё помніка плануюць прымеркаваць да Дня беларускага пісьменства. Менавіта Добруш сёлета стане яго сталіцай.
