Помнік ненароджаным дзецям



Помнік памяці ненароджаных дзецей быў адкрыты ў мястэчку Удзела, што на Глыбоччыне. Ён зроблены і ўсталяваны на тэрыторыі касцёла намаганнямі святароў, вернікаў і мясцовых уладаў.

udela-1

Па словах пробашча парафіі Беззаганнага зачацця найсвяцейшай панны Марыі ў Удзеле Яраслава Банасяка, гэты помнік вырашылі паставіць у год кананізацыі Яна Паўла II, які быў абаронцам гэтых дзяцей, каб не толькі мясцовыя, але і турысты маглі паразважаць на гэтую тэму:

– Мы хацелі перадаць нашым парафіянам, каб яны далей крочылі дарогай абароны жыцця. Каб у гэтым ім дапамагала Маці Божая.

Помнік быў асвечаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам, які да таго ў адноўленым касцёле правёў сакрамэнт канфірмацыі. Удзел у ім прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў з бліжэйшых вёсак і іншых мястэчак Віцебскай дыяцэзіі.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара