Помнік Тадэвуша Касцюшкі на паштоўках



Сёлета 12 траўня ў Косаве Івацэвіцкага раёна на тэрыторыі музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца быў адкрыты першы поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі.

Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо з’явіўся на беларускіх паштоўках. Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка Тадэвушу Касцюшку. Дарэчы, Ігар Федасенка выдаў яшчэ шэраг арыгінальных паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, Мерачоўшчыне і палацу Пуслоўскіх у Косаве.

Некалькі паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, музею Тадэвушу Касцюшку і палацу Пуслоўскіх у Косаве выпусціла ТАА “Паліграфіка” з Брэста. Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 1000 асобнікаў. З адваротных бакоў паштовак напісана, хто такі Тадэвуш Касцюшка, а пра палац Пуслоўскіх згадваецца, што за казачны вобраз і раскошу палац графаў Пуслоўскіх называлі “рыцарскай мрояй”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя