Помнік Янку Купалу ў Гародні „заззяў золатам”



Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуецца да прыёму абітурыентаў. Усё даводзіцца да ладу.

Вырашылі абнавіць і помнік песняру, які знаходзіцца ля галоўнага корпуса ўніверсітэта на вуліцы Элізы Ажэшкі. 

З самай раніцы работнік універсітэту літаральна даводзіў да бляска бюст Янкі Купалы, шаруючы яго наждачкай.

Помнік песняру быў усталяваны ў 1965 годзе і яго адкрыццё было звязана з прысваеннем навучальнай установе (на той момант гэта быў педінстытут) імя Янкі Купалы. Бюст паэта выкананы з бронзы. 

Не так даўно помнік выглядаў вось так.

Фота з сайту grsu.by

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня