Помнікі Сапегу, Агінскаму, Гедыміну, Астрожскаму і Міндоўгу з’явяцца на Гарадзеншчыне
У 2019-2020 гадах на Гарадзеншчыне паставяць помнікі вялікім асобам нашай Бацькаўшчыны.
Сёлета ў Слоніме адкрыюцца помнік Льву Сапегу і бюст Міхалу Казіміру Агінскаму.
У Лідзе 7 верасня да Дня горада будзе ўстаноўлены і афіцыйна адкрыты помнік Гедыміну.
У 2020 годзе ў Дзятлаве з’явіцца помнік заснавальніку Дзятлава, славутаму гетману Вялікага Княства Літоўскага Канстанціну Астрожскаму, а ў Наваградку шчыра прывітаюць адкрыццё помніка Міндоўгу.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя