Попыт на кнігі па-беларуску павялічваецца



Колькасць людзей, якія цікавяцца беларускай літаратурай, з кожным годам толькі павялічваецца. Гэта звязана, у тым ліку, з ростам колькасці пляцовак, дзе можна знайсці суразмоўцаў і аднадумцаў, а таксама агульным трэндам на беларускую мову.

Берасцейскі літаратар Сяргей Амяльчук, які займаецца кніжным гандлем, звярнуў увагу, што напісаннем кніг у рэгіёне занятыя адзінкі:

– Выдаюць, можа, чалавекі чатыры толькі новыя кнігі. А астатнія калі друкуюцца, то ў альманаху і не больш. Магчыма, нейкія эканамічныя на тое прычыны: няма грошай на выданне кніжкі, дзяржава не дапамагае ў выданні.

Як адзначыў Сяргей Амяльчук, ахвотней набываюць дзіцячыя кнігі. Менавіта з такога ўзросту можна заахвоціць чытаць літаратуру на роднай мове.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце