Пошта Літвы ўшаноўвае Вітаўта



Вялікі князь Вітаўт (1350-1430) зрабіў Беларускае гаспадарства найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Але чаму за гады незалежнай Беларусі Белпошта не выпусціла ніводнай маркі, прысвечанай Вялікаму Вітаўту? А вось пошта Літвы Вітаўта ўшаноўвае.

У Літве з’явілася некалькі паштовых марак, прысвечаных Вялікаму князю. Да 500-годдзя смерці Вітаўта была выпушчана марка. З’явіліся дзве маркі, прысвечаныя Вітаўту і Ягайлу.

Філаталістаў парадавалі і тры маркі, прысвечаныя Вітаўту. На адной з іх – партрэт Вітаўта з карціны Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва”.

Беларускае Радыё Рацыя