Поўную аўдыторыю сабрала прэзентацыя кнігі „Алесь Бяляцкі” ў Гарвардскім універсітэце



Поўную аўдыторыю сабрала прэзентацыя кнігі „Алесь Бяляцкі” ў Гарвардскім універсітэце. Яе прадставіла там старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Акрамя кнігі і жыццёвага шляху Алеся Бяляцкага, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэму палітзняволеных, стан беларускай культуры, правоў чалавека, пагаварылі пра ролю асобы падчас гістарычных пераломаў, а таксама пра тое, чаму для рэжыма ў Беларусі беларуская культура і беларускасць — такія невыносныя і раздражняльныя.

Гарвард — адзін з вядучых універсітэтаў у свеце. Ён стала займае першыя радкі ў рэйтынгах.

Беларускі ПЭН