Пра Алеся Бяляцкага здымуць мастацкі фільм



На Варшаўскім кінафестывалі анансавалі праект мастацкага фільма, прысвечанага жыццю беларускага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Фільм плануе зняць каманда выдання „Маланка. Медыя”. Раней гэты калектыў прымаў удзел у працы над серыялам „Акрэсціна” Андрэя Курэйчыка.

Па словах аўтараў, у сюжэце яны будуць абапірацца на факты з біяграфіі беларускага набеліянта. Дарэчы, два тыдні таму „Маланка” ужо прэзентавала сярэднеметражны дакументальны фільм пра праваабаронцу пад назвай „Бяляцкі: Я не баюся, хай мяне баяцца”.

Алесь Бяляцкі з лета 2021 года знаходзіцца за кратамі. За дапамогу рэпрэсаваным беларусам яго асудзілі на 10 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя