Пра „Аўцюкі-2023”, Валянціна Таўлая і вясковыя святы
Свежы нумар электроннага выдання „Наша слова. pdf” адкрываецца матэрыялам пра Рэспубліканскі фестываль народнага гумару „Аўцюкі 2023”, які адбыўся ў Калінкавіцкім раёне. Па традыцыі на свяце быў адкрыты сімвал фестывалю. У гонар сёлетняга, 11-га фэсту ім стала 11-пялёсткавая кветка, якая выконвае жаданні ўсіх гасцей Аўцюкоў. Не здрадзілі на свяце любімай традыцыі – правядзенню „мытнага кантролю”. Каб трапіць у краіну гумару, так аўцюкоўцы называюць свой населены пункт, – неабходна было замест пашпарта „прад’явіць” жарт, анекдот ці прыпеўку.
Пасля госці змаглі завітаць на гумарыстычная падворкі. Іх падрыхтавалі ўсе сельскія саветы Калінкавіцкага раёна і госці свята.
Паведамляе “Наша Слова” і пра скарэктаваны закон „Аб мовах” у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі.
Лідзянка Ірына Мікалаеўна Клышко (дзявочае прозвішча – Барысевіч), далёкая сваячка паэта Валянціна Таўлая, ужо пяць гадоў падтрымлівае сувязь з Домам Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Яна перадала сюды напісаныя ад рукі ўспаміны сястры Валянціна Таўлая Ніны Паўлаўны
Радзюкевіч, якая жыве ў Літве (гэтыя ўспаміны пад назвай „Раны сэрца майго” былі змешчаны ў 9-м нумары літаратурна-мастацкага зборніка „Ад лідскіх муроў”), а таксама складзеныя Нінай Паўлаўнай радаводы Таўлаяў і Дарашкевічаў, падрабязны план раёна Ліды, у якім жылі бацька і мачаха Валянціна Таўлая. Пра гэта больш падрабязней чытачы таксама даведаюцца з „Нашага слова”.
Працягваецца друкавацца даследаванне Алеся Сімакова „Беларусы сустракаюцца з індзейцамі”, рэпартажы са святаў вуліц Лідчыны і іншыя цікавыя матэрыялы.
Спонсары і партнёры:
Flanders in Poland and the Baltic States
Беларускi Моладзевы Хаб
TR Warszawa
Беларускае Радыё Рацыя