Пра Барыса Галубоўскага з Дэмакратычнага саюза і іншых
Красавіцкі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край” парадуе чытачоў новымі матэрыяламі. На яго старонках шмат распавядаецца пра вядомых і малавядомых слонімцаў. Сярод іх – Барыс Галубоўскі, які ў 1928-1929 гадах быў сябрам антысавецкай арганізацыі “Дэмакратычны саюз”, якая дзейнічала ў Чарнігаве.
З цікавасцю чытачы прачытаюць пра жыццёвы лёс доктара гістарычных навук Васіля Мялешку, пра ўкраінскую мовазнаўцу, якая родам са Слоніма Алену Курыла, пра палітыка Майсея Хігрына з Польшчы, пра польскага педагога і выдаўца Мечыслава Гальскага, пра Сяргея Лук’янава, камандзіра экіпажа АН-12, які ваяваў у Паўднёваафрыканскай рэспубліцы і быў яго самалёт збіты. Пахаваны лётчык у горадзе Джанкой.
У “Слонімскім краі” прачытаюць чытачы і пра слонімцаў, якія ў XVI стагоддзі вучыліся ў Кракаве, пра геральдычны габелен слонімскай мануфактуры Агінскага, які знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, пра невядомую слонімскую паштоўку пачатку ХХ стагоддзя і іншыя цікавыя і новыя матэрыялы, звязаныя з гісторыя Слонімскай зямлі і яе людзей.
Ранейшыя і свежы нумар “Слонімскага краю” можна прачытаць тут.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя