Пра “чорную смерць” у Слоніме ў XVII стагоддзі
У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва…
Больш канкрэтна пра “чорную смерць” чытачы даведаюцца, калі прачытаюць вераснёўскі нумар “Слонімскага краю”, які штомесяц выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
У нумары чытачоў таксама зацікавяць успаміны расейскага доктара гістарычных навук Аляксандра Гардона, які пасля вайны жыў у Слоніме, тут вучыўся і “перажыў калектывізацыю”. Даведаюцца чытачы і пра мацэвы са слонімскіх яўрэйскіх могілак, пра якія напісана кніга Артура Леві “Яўрэйскае надмагільнае мастацтва ва Усходняй Еўропе: калекцыя” (Берлін, 1923), пра калекцыю рэдкіх здымкаў Слоніма падчас Першай сусветнай вайны, пра малюнак царквы і капліцы на Скробаўскай вуліцы, якую пабудавалі ў канцы XVIII стагоддзя, пра лёс расейскага сацыяліста Барыса Сапіра, які на пачатку ХХ стагоддзя пэўны час жыў у Слоніме, і шэраг іншых цікавых і новых матэрыялаў.
Свежы нумар “Слонімскага краю” і ранейшыя нумары можна пачытаць тут.
Беларускае Радыё Рацыя