Пра ідэйныя і матэрыяльныя перадумовы БНР
У панядзелак 14 траўня ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца выступ гісторыка Анатоля Сідарэвіча, прысвечаны 100-годдзю БНР.
Тэма выступа: „БНР. Ідэйныя і матэрыяльныя перадумовы”.
Анатоль Сідарэвіч выдатны даследчык беларускага нацыянальнага руху перыяду 1900-1939.
Сустрэча пачнецца а 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця: вул. Савецкая, 3 (уваход праз арку).
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня