Пра міграцыю – мастацкімі сродкамі
Да 6 лістапада ў беластоцкай галерэі “Арсенал” можна глядзець выставу “Пазбаўленне”. Яе суаўтарамі з’яўляюцца і беларускія мастакі. У выставе закранутая тэма міграцыі а таксама палітычныя, грамадскія, эканамічныя і псіхалагічныя яе аспекты, а інспіраваная яна грамадскай сітуацыяй у краінах усходняй Еўропы. У Беластоку прэзентуюцца працы беларусаў Аксаны Гурановіч і Аляксандра Камарова, кажа куратарка з Менска Вольга Рыбчынская:
– Гэта два мастакі, якія жывуць у Берліне, але тым больш вельмі важныя для беларускага сучаснага мастацтва. Бо гэта погляд на Беларусь сёння, які як раз аб’ектыўным, поўным можа быць з перспектывы і мастакоў, якія жывуць за межамі, а таксама мастакоў, якія жывуць у Беларусі.
У галерыі „Арсенал” свае працы прэзентуюць 27 мастакоў з 11 краін свету, у тым ліку Арменіі, Азербайджану, Украіны ды Беларусі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя