Пра Пінск і ваколіцы з прафесарам Ніцеяй



Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і ДУК «Берасцейская цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А. С. Пушкіна» запрашаюць на аўтарскую сустрэчу і прэзентацыю ХІ тома з серыі «Крэсовая Атлантыда. Гісторыя і міфалогія крэсовых гарадоў».

ПРА ПІНСК І ВАКОЛІЦЫ

З ПРАФЕСАРАМ СТАНІСЛАВАМ СЛАВАМІРАМ НІЦЕЯЙ

Сустрэча адбудзецца 14 чэрвеня ў 16:00 у ДУК «Берасцейская цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А. С. Пушкіна» па адрасе: б-р Шаўчэнкі, 3.

Два гады таму падчас прэзентацыі IX тома «Крэсовай Атлантыды» праф. Ніцея абяцаў вярнуцца з кнігай аб Пінску. Ужо праз тыдзень ён выканае сваё абяцанне. Асноўным горадам ХІ тома гэтай дакументальнай сагі з’яўляецца сталіца Палесся – Пінск і пасёлкі, якія раскінуліся ў міжрэччы, чэрпаючага свае сілы ў водах Піны, Прыпяці і Гарыні. Аўтар у сваёй кнізе надае вялікую ўвагу сядзібам і палацам, якія належалі вядомым польскім сем’ям: Кеневічаў (Дзярэшэвічы), Скірмунтам (Моладава і Парэчча), Віславухам (Перкавічы) і Стэцкім (Межырычы Карэцкія). Том таксама ўключае ў сябе больш за 200 фотаздымкаў, а індэкс змяшчае каля 1000 прозвішчаў.

Рышард Руднік, публіцыст газеты «Nowa Trybuna Opolska», у сваёй рэцэнзіі падкрэслівае: «У працы прафесара я больш за ўсё цаню аповяд пра звычайных людзей, які рэдка можна знайсці на старонках гісторыі, а менавіта яны, галоўным чынам, стваралі яе сваім штодзённым жыццём, сваімі захапленнямі, прафесійнай ангажаванасцю, проста сваім існаваннем. Метад прафесара вельмі нагадвае фарміраванне карцін з тысяч асоб. Менавіта так прафесар у сваіх тамах «Крэсовай Атлантыды» склейвае гісторыю з маленькага вопыту асобных людзей».

Дзякуючы цыклу «Крэсовая Атлантыда» ўдалося выратаваць ад забыцця некалькі тысяч чалавек розных прафесій, кампетэнцый і талентаў, рознага значэння і месца ў нацыянальнай гісторыі – тых, хто ствараў ужо неіснуючы свет памежных штэтлаў, украінскіх і беларускіх паселішчаў, армянскіх суполак, а таксама польскіх гарадкоў і вёсак, сядзіб і палацаў.

Сустрэча пройдзе на польскай мове.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Прафесар Станіслаў Славамір Ніцея – нарадзіўся ў 1948 годзе ў Стшэгаме ў Ніжняй Сілезіі. Больш за сорак гадоў звязаны з акадэмічным асяроддзем г. Аполе, дзе прайшоў усе ўзроўні навуковай кар’еры. Абіраўся рэктарам Апольскага ўніверсітэта чатыры разы, і лічыцца адным са стваральнікаў гэтага маладога, дынамічнага вну, які знайшоў месца ў прыгожых барочных будынках былога дамініканскага манастыра, адноўленых па яго ініцыятыве. Праф. С. Ніцея – адзін з самых вядомых сучасных польскіх гісторыкаў, аўтар больш за 30 кніг, якія дасягнулі высокіх выдавецкіх накладаў. Яго самыя вядомыя кнігі: «Лычакоўскія могілкі ў Львове» (чатыры выданні, наклад каля 300 000 асобнікаў), «Памежныя крэпасці Польшчы» (2006), «Львоўскія арляняты. Дзеянне і легенда» (2008), «Кресовае Труймяста. Трускавец-Драгобыч-Барыслаў» (2009). У 2012 годзе ён пачаў публікаваць серыю «Крэсовая Атлантыда. Гісторыя і міфалогія крэсовых гарадоў», у якой плануе апісаць гісторыю двухсот прыгранічных гарадоў. Прафесар з’яўляецца аўтарам 26 дакументальных фільмаў пра гарады II РП, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучасных Украіны, Беларусі, Літвы.