Пра тай­ныя спру­жы­ны ме­га­аб­сур­ду



У бе­ла­ру­скай лі­та­ра­ту­ры, зда­ва­ла­ся б у та­кі не­спры­яль­ны час, вый­ш­ла ад­ра­зу не­каль­кі вя­лі­кіх ра­ма­наў. Спа­чат­ку па­ба­чыў свет ра­ман Аль­гер­да Ба­ха­рэ­ві­ча «Са­ба­кі Еў­ро­пы» на амаль 900 ста­рон­ках. І вось сё­ле­та да­да­лі­ся ў спіс «вя­лі­ка­фар­мат­ні­каў» ад­ра­зу два но­выя ра­ма­ны — Ула­дзі­мі­ра Няк­ля­е­ва «Гэй Бэн Гі­ном» і Вік­та­ра Са­зо­на­ва «Ге­не­тыч­ны ал­фа­віт». Маг­чы­ма гэ­та пра­я­ва спе­лас­ці бе­ла­ру­скай лі­та­ра­ту­ры. А мо­жа рэ­ак­цыя на ціск рэ­жы­му Лу­ка­шэн­кі на бе­ла­ру­скую куль­ту­ру — чым мац­ней ціск, тым больш грун­тоў­ны ад­каз.

Са­мым не­ча­ка­ным для чы­та­ча на­пэў­на стаў ра­ман Вік­та­ра Са­зо­на­ва. Гэ­ты пра­за­ік ра­ней быў вя­до­мы як аў­тар не­вя­лі­кіх апа­вя­дан­няў, пе­ра­важ­на гу­ма­ры­стыч­на­га і аван­тур­на­га зме­сту. Са­мая вя­до­мая яго кні­га, якая заз­на­ла не­каль­кі вы­дан­няў і вы­хо­дзі­ла на­ват па-поль­ску, — гэ­та збор­нік апа­вя­дан­няў «За­на­тоў­кі кан­т­ра­бан­ды­ста». Але які сал­дат не хо­ча быць ге­не­ра­лам. І вось па­ба­чыў свет пер­шы ра­ман Вік­та­ра Са­зо­на­ва. Гу­ма­ры­стыч­ным гэ­ты твор не на­за­веш, хоць у кні­зе проць­ма мяс­цін, дзе мож­на не про­ста смя­яц­ца, але ра­га­таць да слёз, — ра­ман наш­пі­га­ва­ны вя­сё­лы­мі зда­рэн­ня­мі, жар­та­мі, на­род­ны­мі выс­лоў­я­мі і па-май­стэр­ску на­ма­ля­ва­ны­мі кар­цін­ка­мі бе­ла­ру­ска­га вя­ско­ва­га жыц­ця. Але ўсё ж гэ­ты ра­ман я на­зваў бы хут­чэй аван­тур­ным. Бо гэ­та­га вы­ма­гае кан­ва і га­лоў­ны ме­сыдж тво­ра.

Ка­лі сціс­ла рас­па­вес­ці пра што ра­ман. Са­вец­кі Са­юз на­блі­жа­ец­ца да ча­соў пе­ра­бу­до­вы. Аме­ры­кан­скія і са­вец­кія спец­с­луж­бы сін­х­рон­на вы­ра­ша­юць здзей­с­ніць над­звы­чай гран­ды­ёз­ны пра­ект. З да­па­мо­гай муж­чын­ска­га се­ме­ні сва­іх най­леп­шых аген­таў па­спры­яць на­ра­джэн­ню су­пе­ра­ген­таў. Абедз­ве спец­с­луж­бы сін­х­рон­на вы­бі­ра­юць для пер­ша­га во­пы­ту хлоп­ца і дзяў­чы­ну з бе­ла­ру­скай вё­скі, якія па­ка­ха­лі адзін ад­на­го, і па­ста­ві­лі са­бе за мэ­ту за­мя­ніць се­мя хлоп­ца на се­мя ка­гось­ці са сва­іх аген­таў. І спец­с­луж­бы па­чы­на­юць спа­бор­ні­цтва ў рам­ках ме­га­аб­сур­д­най апе­ра­цыі. Да­сы­ла­юць сва­іх аген­таў, вы­дат­коў­ва­юць вя­ліз­ныя бю­джэ­ты, пла­ну­юць дзей­насць на да­лё­кую пер­с­пек­ты­ву, ім­к­нуц­ца друг дру­га аб­ста­віць, вяр­бу­юць лю­дзей ва­кол гэ­тай спра­вы і гэ­так да­лей. А лю­дзі, ва­кол якіх усё гэ­та ад­бы­ва­ец­ца, на­ват і не па­даз­ра­юць, у які вір па­дзей іх уцяг­ва­юць спец­с­луж­бы. І на­ват ка­лі са­вец­кі ву­чо­ны-ге­не­тык, які ні­бы­та і па­ві­нен быў за­мя­ніць се­мя, тлу­ма­чыць, што гэ­та ў прын­цы­пе не­маг­чы­ма зра­біць, яму не ве­раць і пра­цяг­ва­юць вы­кон­ваць свой ме­га­аб­сур­д­ны пра­ект.

Бе­ла­русь на­ма­ля­ва­на ў ра­ма­не як над­звы­чай та­ям­ні­чы рэ­гі­ён Зям­лі, які ўтрым­лі­вае ў са­бе шмат сюр­п­ры­заў і не­ча­ка­нас­цей. Та­му спец­с­луж­бы і звяр­ну­лі на яго ўва­гу. Але тут жы­вуць бе­ла­ру­сы, з які­мі не так про­ста спра­віц­ца, і якіх не так про­ста аб­вес­ці ва­кол паль­ца. Пры лю­бой скла­да­най сі­ту­а­цыі яны бу­дуць гнаць са­ма­гон і «гнуць сваю лі­нію».

Вік­тар Са­зо­наў на­ле­жыць да тых рэд­кіх у бе­ла­ру­скай лі­та­ра­ту­ры пра­за­і­каў, якія ма­юць свой улас­ны стыль і ён паз­на­ец­ца па не­каль­кіх ска­зах. Не­ка­лі я аха­рак­та­ры­за­ваў гэ­ты стыль як рас­по­вед дас­ціп­на­га апа­вя­даль­ні­ка. У лю­бым яго тэк­с­це жар­ты, вя­сё­лыя па­раў­нан­ні і выс­лоўі про­ста шчод­ра сып­люц­ца як з ро­га да­стат­ку. Не стаў вык­лю­чэн­нем і ра­ман «Ге­не­тыч­ны ал­фа­віт». Та­му чы­таць яго лёг­ка і ве­се­ла. І на­ват аген­ты спец­с­луж­баў тут вя­сё­лыя лю­дзі, якім не чу­жое ўсё ча­ла­ве­чае — і ка­хан­не, і пры­го­ды, і гро­шы. У ра­ма­не яны па­доб­ныя да фут­ба­лі­стаў з роз­ных клу­баў, якія жы­вуць у ад­ным го­ра­дзе. У воль­ны час мо­гуць ра­зам ха­дзіць на пі­ва, але пуб­ліч­на на спар­то­вай арэ­не яны неп­ры­мі­ры­мыя супер­ні­кі.

Пры кан­цы ра­ма­на ў Іры­ны і Ан­д­рэя, якія з’яў­ля­юц­ца га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі дру­гой част­кі тво­ра, на­ра­джа­ец­ца дач­ка. Ві­да­воч­на, яна так­са­ма за­ці­ка­віць спец­с­луж­бы, якія рас­пач­нуць но­вы этап сва­ёй бя­скон­цай ме­га­а­пе­ра­цыі, і бу­дуць на­да­лей дзень і ноч за­ві­хац­ца спе­ца­ген­ты і плес­ці ін­т­ры­гі, гэ­так жа са­ма, як ва­кол яе ба­бу­лі і дзе­да Але­ны і Ва­сі­ля і ва­кол баць­коў — Іры­ны і Ан­д­рэя. Але гэ­та ўжо ін­шая гі­сто­рыя. Яна бу­дзе ад­бы­вац­ца ў на­ступ­ным ра­ма­не, па­дзеі ў якім, як я мяр­кую, за­ві­ру­юць пад­час рэ­жы­му Лу­ка­шэн­кі.

Алесь Ар­куш, „Ніва”