Пра вандроўкі Петруся Броўкі



Да 115-ай гадавіны Петруся Броўкі ў менскай кватэры-музеі народнага паэта Беларусі адкрылі выставу “З місіяй – у падарожжа”, прысвечаную ягоным вандроўкам.

Кажа мадэратар вечарыны, даследчык гісторыі літаратуры Васіль Дранько Майсюк:

– Адно з першых падарожжаў Петруся Усцінавіча Броўкі было менавіта ў Арменію. Яшчэ трыццатыя гады, другая палова трыццатых гадоў. Пра гэта пісала газета “ЛіМ” і змяшчала яго эсэ пра Арменію і яго армянскі цыкл вершаў. Менавіта гэтыя вершы мяне натхнілі. Там не было ідэалогіі. Там не было ніякай палітызаванасці. Там была радасць чалавека, які вырваўся ў новы свет, а Пётр Усцінавіч заўсёды любіў адкрываць новы свет. Ці гэта нейкія новыя краіны, ці гэта новыя краіны паэзіі.  

Кожны ваяж Петруся Броўкі за мяжу быў не проста вандроўкай, а спалучаў у сабе пэўную місію – культурніцкую ці грамадскую, бо паэт займаў шматлікія высокія пасады ў БССР.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск