Пра „Вандроўку ў Чыкага“
18 гадоў таму
У Лідзе свет пабачыла асобнай кнігай новая аповесць празаіка з Мастоў Язэпа Палубяткі „Вандроўка ў Чыкага“. Гэта ўжо другая сатырычная кніга празаіка, якая сёлета пабачыла свет. Першая з’явілася гэтым летам пад назвай „Прыгоды Мармулка“.

Новая іранічна-праўдзівая гісторыя – амаль дакументальны твор. Той, хто ведае атачэнне аўтара па жыцці, лёгка пазнае ў большасці герояў абсалютна канкрэтных дзеячаў беларускага «дэмакратычнага» руху 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Аўтар быў удзельнікам гэтага руху і вандроўкі, а таму яму можна верыць больш, чым самім прататыпам, якія будуць казаць, што было трохі не так.
Беларускае Радыё Рацыя
