Пра Якабсона з Нясвіжа, які стварыў вылічальную машыну



У Інтэрнэце з’явіўся шосты нумар краязнаўчага, гісторыка-літаратурнага выдання “Нясвіжскія каеты”. Часопіс выдаецца пад рэдакцыяй Станіслава Судніка. Набыць яго і чытаць можна на belkiosk.by

У “Нясвіжскіх каетах” публікуецца шмат разнастайных і цікавых матэрыялаў. Чытачы даведаюцца пра Еўна Якабсона з Нясвіжа, які ў другой палове XVII стагоддзя (не пазней 1770 года) у Нясвіжы стварыў вылічальную механічную 9-разрадную машыну, што выконвала ўсе арыфметычныя аперацыі.

Парадуе чытачоў і артыкул “Вуліца Жылкі ёсць!”. Ён распавядае пра 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Жылку і пра тое, што ў Нясвіжы з’явілася першая вуліца ў Беларусі, якая носіць яго імя. І гэта, вядома ж, радуе!..

Прачытаюць чытачы пра нясвіжскія календары, пра перакладчыка “Дон-Кіхота”, які настаўнічаў на Нясвіжчыне, пра народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага, пра Сымона Буднага і іншых знакамітых людзей Нясвіжчыны.

Беларускае Радыё Рацыя