Прадаецца слонімская сінагога 1642 года
Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж слонімскую сінагогу, пабудаваную ў 1642 годзе ў стылі барока.
З 1990-х гадоў сінагогу ў Слоніме плануюць адрэстаўраваць. Нават была задума зрабіць у сінагозе рэспубліканскі музей габрэйскага мастацтва Беларусі. Але так нічога і не атрымалася. Сотні яўрэяў з усяго свету прыязджалі і прыязджаюць у Слонім, любуюцца сінагогай, абяцаюць дапамагчы, але так і стаіць яна ў заняпадзе амаль у цэнтры Слоніма. Кіраўнік асацыяцыі слонімскіх яўрэяў у Ізраілі Цві Шэфет летась сказаў, што слонімскія яўрэі будуць збіраць у Ізраілі і ў іншых краінах свету сродкі на аднаўлення сінагогі, але, як сказаў госць з Ізраіля, павінна быць і пэўная дапамогу з боку слонімскіх уладаў.
Пакуль справы з захаваннем самага старога помніка Слоніма застаюцца нявырашанымі. Цяпер ён выстаўлены на продаж.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя