Праект «Беларускамоўныя»



19 верасня ў «Арт Сядзібе» распачынаецца праект «Беларускамоўныя».  Беларускамоўныя — штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесій, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі. 

Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы. Пачуем унікальныя гісторыі, звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханні. 

Першыя героі праекта «Беларускамоўныя»: 

Алесь Таболіч — лідар гурта ZNICH. На сцэне больш за 20 гадоў. 

Марына Дубатоўка — студэнтка БДУ. У адзін дзень вырашыла перайсці на беларускую мову і ўжо год размаўляе па-беларуску. 

Адрас імпрэзы: Машэрава, 18 / 19:00  

Падзея УК: https://vk.com/belaruskamounyja

Беларускае Радыё Рацыя