Праект “Brest stories guide” лепшы ў конкурсе “Спадчына ў дзеянні”
“Лепшым культурніцкім праектам” быў прызнаны “Brest stories guide” ад берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”. Пра гэта паведаміла акторка Святлана Гайдалёнак. Яны прымалі ўдзел у конкурсе “Спадчына ў дзеянні”, і такі праект стаў своеасаблівым вынікам — распавяла Святлана:
– Для тэатра гэта мае вялікае значэнне, бо гэта прызнанне, гэта і накірунак і знак, куды рухацца далей і што развіваць. І мы па гэтым пракце “Brest stories guide”, які вельмі прывязаны да Берасця, мы вырашылі зрабіць, каб яго можна было прэзентаваць, але больш у мастацкі спосаб.
— Так была распрацавана аўдыё і відыё інсталяцыя з задзейнічаннем 2-ух экранаў, каб спектакль стаў даступным не толькі для берасцейцаў, — падагульніла Святлана Гайдалёнак.
Праект Brest Stories Guide – цыкл дакументальных аўдыяспектакляў у гарадской прасторы. Праект, праз які на свае ўласныя вочы і вушы можна адчуць увесь боль Халакосту.
Акцёры чытаюць гісторыі. У іх галасах няма аніякага адцення акцёрскай гульні. Гэтая натуральнасць у чарговы раз падкрэслівае страшэнную рэальнасць падзей, пра якія яны распавядаюць так, нібыта слухач – іх блізкі сябра.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце