Праграма Gaude Polonia прыняла новага беларуса



Спявак, выкладчык ды этнограф Сяргей Доўгушаў бліжэйшыя 8 месяцаў правядзе ў Варшаве.

Музыка  хоча рэалізаваць праект «Традыцыя», які ўключае арганізацыю майстар-класаў, варштатаў, Спеўных сходаў і канцэртаў з аўтэнтычнымі выканаўцамі.

– Атрымоўваю стыпендыю, будзе навучанне. Буду мець дазвол патрапіць у розныя архівы, на розныя фестывалі і так далей. Тут вельмі высокі ўзровень. І ў мяне вельмі добры куратар.

Таксама Сяргей Доўгушаў плануе зладзіць супольныя з польскімі этнографамі экспедыцыі на Падляшша ды ў Беларусь. Дадамо, што ранейшымі стыпендыятамі праграмы Gaude Polonia сталі такія беларускія музыкі як Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская ды Віталь Эпаў.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя