Пракуратура патрабуе закрыць берасцейскі тэатр «Крылы Халопа»



Як паведаміла кіраўніца культурніцкай прасторы «Крылы Халопа» Аксана Гайко, пракуратура ініцыявала закрыццё прасторы і тэатра. Раней, 27 студзеня, у культурніцкай прасторы адбыўся ператрус.

Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы культурніцкай прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд. Яна, імаверна, за мяжой.

Свабодны тэатр «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. На ёй адбываліся спектаклі, праца тэатральных студый, лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/aksana.haiko