„Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”
На платформе talaka.org праводзіцца збор сродкаў на выданне кнігі „Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”.
Гэта адна з першых спробаў прадставіць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму вусных успамінаў. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з’яўляюцца толькі кантэкстам. Даследаванне прысвечанае рэканструкцыі калектыўнай памяці пра падзеі гісторыі Беларусі ХХ ст.
