Прапанова для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны



Міністэрства культуры Беларусі прапануе ЮНЕСКА ўключыць цягам бліжэйшых пяці год некалькі помнікаў у спіс сусветнай спадчыны.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

– Каложская царква ў Гародні, Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку, магчыма падключым сюды Сафію, а таксама культавыя абарончыя збудаванні, драўлянае дойлідцтва Палесся, хутчэй за ўсё гэта толькі Берасцейшчына. І будзем спрабаваць далучыць ужо да намінаваных аб’ектаў – гэта касцёлы Малапольшчы, славацкія драўляныя аб’екты і Украіна – такая трансгранічная намінацыя.

Акрамя вышэйзгаданых, паведаміў Ігар Чарняўскі, у спіс будзе прапанаваны Аўгустоўскі канал. 29-30 верасня ў Гародні з гэтай нагоды прайшла сустрэча з польскімі калегамі, каб вызначыцца ў падыходах, сказаў Ігар Чарняўскі.

DSC00282

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, справа Спаса-Прэабражэнская царкава.

DSC07196

Полацкі Сафійскі сабор

DSC08266

Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіля Кроквы.