Прастытуцыя ў Слоніме ў XIX cтагоддзі
Прастытуцыя ў Слоніме ў 1840-1860-х гадах фактычна была легалізавана. Пра гэта чытачы даведаюцца са свежага кастрычніцкага нумара гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Нумар таксама зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра тое, што распавядалі падарожнікі пра Слонімшчыну ў другой палове XVII стагоддзя, пра невядомы раней успамін паэта Сяргея Новіка-Пеюна пра доктара медыцынскіх навук Андрэя Пракапчука, пра беларускамоўны артыкул заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага наконт слонімскага ідала, які быў апублікаваны ў мінскай газеце “Голас вёскі” у верасні 1943 года.
Шмат у нумары публікуецца старых слонімскіх, раней невядомых, фотаздымкаў 1930-х гадоў і 1941 года.
“Слонімскі край” багаты на розныя інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй і культурай Слонімшчыны. Поўнасцю свежы нумар і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” можна пачытаць тут: http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=48466
Беларускае Радыё Рацыя