Праца Вольгі Мярчук перамагла ў конкурсе „Бацькаўшчыны”
У часы міжваеннай Польшчы беларусы масава з’яжджалі не толькі ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Да такой высновы прыйшла даследчыца з Берасця Вольга Мярчук.
Эмігранты з Заходняй Беларусі падчас пераезду ў Лацінскую Амерыку. 1927 год
Яе навуковая праца на тэму эміграцыі з Заходняй Беларусі перамагла ў конкурсе, што ладзіла Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”.
– У асноўным на заробкі выязджалі сяляне, але не толькі ў Амерыку, выязджалі ў іншыя краіны, у краіны Еўропы. Была распаўсюджана эміграцыя габрэяў у Палесціну. Найбольшую папулярнасць атрымала эміграцыя ў Аргентыну і Бразілію, менавіта міграцыя сялян. Але не ўсе, хто выязджаў, вярталіся на радзіму, некаторыя заставаліся ў заакіянскіх далях назаўсёды.
Па падліках Вольгі Мярчук, агульная колькасць эмігрантаў з Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд склала больш за 200 тысяч чалавек. Колькі з іх вярнулася, дакладна невядома.
Праца берасцейскай даследчыцы неўзабаве будзе апблікавана на сайце “Бацькаўшчыны”.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя