Працяг архітэктурна-гістарычнага праекту “Берасцейскі канструктывізм”



Аўтары архітэктурна-гістарычнага праекту “Берасцейскі канструктывізм” падалі афіцыйную прапанову ў Міністэрства культуры Беларусі, аб унясенні ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў адзін з міжваенных будынкаў Берасця.

Ён збудаваны ў стыле мадэрнізм і знаходзіцца па адрасе Чырвонагвардзейская, 6, паведамляе гісторык і даследчык Ірына Мароз:

– Насамрэч па-іншаму пачынаеў успрымаць горад праз гэты дом. Неяк ведаеш, што, дзе адбывалася, што ў які год будавалася, і гэта накладае, магчыма, такі прафесійны адбітак на ўспрыняццё роднага гораду.

У Берасце падобных будынкаў, часоў міжваеннай Польшчы, каля 100. Не ўсе яны знаходзяцца ў дагледжаным стане. Праект “Берасцейскі канструктывізм” спрабуе звярнуць увагу на гэтую спадчыну і дапасаваць яе да сучасных патрэбаў гораду.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце